Азаранка зраўняла лік з расіянкамі ў матчы плэй-оф Кубка Федэрацый
Пятая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка абыграла расіянку Маргарыту Гаспаран (47-е месца ў рэйтынгу) у другім адзіночным паядынку матчу плэй-оф Сусветнай групы Кубка Федэрацый, які праходзіць у Маскве. Паядынак паміж Азаранка і Гаспаран доўжыўся 1 гадзіну 14 хвілінаў і скончыўся з лікам 6:2, 6:3.
Такім чынам, пасля першага дня спаборніцтваў лік стаў 1:1.
У першым адзіночным паядынку беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч саступіла расіянцы Дар’і Касаткінай — 3:6, 6:3, 1:6.
Заўтра, 17 красавіка адбудуцца яшчэ дзве адзіночныя сустрэчы — Азаранка згуляе з Касаткінай, а Сасновіч — з Гаспаран. Таксама запланаваны парны паядынак, у якім прымуць удзел Сасновіч і Вольга Гаварцова. Калі паядынак будзе вырашальным, то на яго паставяць Азаранка.