Азаранку аштрафавалі на $7 тысяч за нецэнзурную лаянку
Яна гучала падчас матча з Серэнай Уільямс на "Ралан Гарос" і добра была чутка падчас жывой трансляцыі па тэлебачанні.
Беларускую тэнісістку Вікторыю Азаранку аштрафавалі на 7000 долараў за нецэнзурную лаянку. Такое рашэнне прыняла Жаночая сусветная асацыяцыя (WTA), напісаў у твітары амерыканскі тэнісны аглядальнік Мэт Кронін. Лаянка гучала падчас матча з амерыканкай Серэнай Уільямс на "Ралан Гарос" і добра была чутка падчас жывой трансляцыі па тэлебачанні.
Нагадаем, паядынак трэцяга круга адкрытага чэмпіянату Францыі з Уільямс Азаранка прайграла ў трох сэтах.
Азаранка пасля матча з Уільямс: Суддзя дапусціў грубую памылку
Фота: daylife.com