Азаранку ў Парыжы бачылі на футболе побач з экс-прэзідэнтам Францыі (фота)
Сёння беларуская тэнісістка стартуе на прэстыжным турніры "Ралан Гарос".
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка ў суботу, 23 траўня, наведала ў Парыжы футбольны матч чэмпіянату Францыі ПСЖ — "Рэймс". На здымках, якія яна змясціла ў сацыяльнай сетцы, відаць, што Вікторыя сядзіць у ложы для ганаровых гасцей. За яе спіной стаіць былы прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі.
Як паведамляла Еўрарадыё, Азаранка сёння стартуе на адкрытым чэмпіянаце Францыі ("Ралан Гарос"). У першым паядынку яна сустрэнецца з іспанкай Марыяй-Тэрэсай Тора-Флор. Пачатак у 15.30 паводле беларускага часу.
Фота з сацыяльных сетак.