Бабарыка: Сённяшнія дзеянні ДФР носяць замоўны палітычны характар

Бабарыка: Сённяшнія дзеянні ДФР носяць замоўны палітычны характар

"Я не сцвярджаю, але напрошваецца выснова, што дзеянні сённяшняга дня носяць замоўны палітычны характар. Я лічу гэта недапушчальным", — заявіў Віктар Бабарыка на прэс-канферэнцыі 11 чэрвеня. 

Такім чынам ён пракаментаваў ператрусы, якія прайшлі сёння ў "Белгазпрамбанку", кампаніях "ПрыватЛізінг", "Кентаўр", "Кампары". 

Бабарыка прызнаў, што ў кіраўніцтве гэтых кампаніяў працуюць людзі, блізкія да яго па ранейшай працы ў "Белгазпрамбанку". 

"Цынічна накіроўваць дзеянні на людзей, таму што яны працавалі ў арганізацыі, якой кіраваў я — гэта верх чалавечай непрыстойнасці. Тыя людзі — найлепшыя, з кім мне даводзілася сустракацца. Гэта адносіцца да калектыву "Белгазпрамбанка", — падкрэсліў ён. 

Ён паведаміў, што апошняя праверка дзейнасці "Белгазпрамбанка" праходзіла сёлета ў студзені, а ў кампаніі "ПрыватЛізінг" крыху пазней. Пасля праверак абедзве кампаніі працягваюць працу.

11 чэрвеня ДФР паведаміў пра крымінальную справу супраць "Белгазпрамбанка" па абвінавачанні ў нявыплаце падаткаў у буйным памеры. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі