Бабарыка пракаментаваў ператрусы: у мяне хочуць сфармаваць комплекс віны (відэа)

Бабарыка пракаментаваў ператрусы: у мяне хочуць сфармаваць комплекс віны (відэа)

Прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду Віктар Бабарыка пракаментаваў ператрусы, якія 11 чэрвеня пачаліся ў "Белгазпрамбанку" і кампаніі "ПрыватЛізінг". 

Па яго словах, ператрусы пачаліся ў людзей, шчыльна з ім звязаных. Бабарыка супакоіў чальцоў свайго выбарчага штаба: гаворка ідзе толькі пра банкаўскія справы. Сам ён, як заявілі ў Дэпартаменце фінансавых расследаваняў, цяпер не мае статусу ў гэтай справе. 

"Штаб у бяспецы. Мы працягваем працу. Мы рухаемся паводле агульнага плану", — падкрэсліў Бабарыка. Ён прапанаваў пакінуць каманду тым, хто нечага асцерагаецца ў такіх умовах. Палітык заявіў, што ўсім будзе вельмі ўдзячны за супольную працу.

Дзеянні сілавікоў ён расцэньвае не ў апошнюю чаргу як ціск на сябе. "Ідзе ціск на мяне: фармаванне комплексу віны за людзей, якія мне паверылі і за мной пайшлі", — кажа экс-банкір.

Зранку 11 чэрвеня супрацоўнікі ДФР пачалі ператрус у "Белгазпрамбанку" і звязанай з ім кампаніі "ПрыватЛізінг". Ёсць непацверджаныя звесткі пра ператрусы ў іншых кампаніях, звязаных з "Белгазпрамбанкам", чыім дырэктарам да нядаўняга часу быў Бабарыка. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі