Бацька Івана Шылы: У чэрвені будзем падаваць скаргу ў Мінадукацыі
На працягу чэрвеня Уладзімір Шыла, бацька салігорскага школьніка Іван Шылы, падасць скаргу ў Мністэрства адукацыі. Нагадаем, школьніку — актывісту "Маладога Фронту" сёлета не дазволілі здаць апошні выпускны іспыт — па англійскай мове. Пакуль жа бацька займаецца зборам неабходных дакументаў:
Уладзімір Шыла: Гэтую скаргу можна падаць цягам месяца. І каб больш грунтоўна падрыхтаваць гэтую скаргу, патрэбна ў школу перадаць запыт адваката, каб яны выдалі ўсе длакументы, якія адмовіліся выдаваць.
Уладзімір Шыла, кажа, што не будзе ціснуць на сына наконт вырашэння яго далейшага лёсу. Калі ўжо той адчувае сябе дастаткова дарослым, то хай сам і надалей прымае рашэнні, лічыць бацька. Дарэчы, сваю дапамогу ў атрыманні дыплома па сярэдняй адукацыі Івану Шылу запрапанавалі ўжо Эстонія і Польшча.