Бацькам дзяцей да трох гадоў пры выхадзе на працу хочуць захаваць памер дапамогі

У Беларусі адзін з бацькоў мае права знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку да трох гадоў

У Беларусі адзін з бацькоў мае права знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку да трох гадоў / pixabay.com

У Беларусі хочуць захаваць памер дапамогі па доглядзе за дзіцём да трох гадоў для мам, якія адважыліся выйсці на працу да заканчэння тэрміну дэкрэта. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на старшыню Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Людмілу Макарыну-Кібак.

"Мы будзем паляпшаць умовы жыцця для мам, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да трох гадоў. Мы дамо ім магчымасць працаваць без змяншэння дапамогі", сказала яна. У цяперашні час пры выхадзе на працу на поўную стаўку памер дапамогі скарачаецца да 50%.

Людміла Макарына-Кібак таксама сказала, што ў Палаце прадстаўнікоў маюць намер казаць "аб павелічэнні дародавай і пасляродавай дапамогі для маладых спецыялістаў, студэнтаў і навучэнцаў".

Нагадаем, у Беларусі цяпер назіраецца няпростая сітуацыя на рынку працы. Не хапае ні рабочых, ні спецыялістаў. Самая вялікая праблема з медработнікамі. Толькі ў Мінску на пачатак жніўня шукалі 1913 медсясцёр і 1683 урачоў-спецыялістаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі