Няма каму працаваць — у Мінску расце дэфіцыт работнікаў

Часцей за ўсё шукаюць медыкаў, як медсясцёр, так і лекараў-спецыялістаў / pixabay.com

Часцей за ўсё шукаюць медыкаў, як медсясцёр, так і лекараў-спецыялістаў / pixabay.com

У Мінску абвастраецца сітуацыя на рынку працы — расце недахоп работнікаў. На пачатак жніўня наймальнікі шукалі 33 тысячы чалавек, паведамляе камітэт працы, занятасці і сацыяльнай абароны Мінгарвыканкама. Як мінімум з сакавіка гэтая колькасць павялічваецца кожны месяц, адзначае рэсурс"Зеркало".

На пачатак ліпеня наймальнікі ў Мінску шукалі 32,4 тысячы работнікаў, у чэрвені — 30,9 тысячы, у траўні — 28,3 тысячы, у красавіку — 27,1 тысячы. На пачатак сакавіка дэфіцыт складаў 26, 8 тысячы. Гэта значыць менш чым за паўгода дэфіцыт працоўнай сілы вырас больш чым на 6 тысяч чалавек. Больш за ўсё не хапае рабочых. Для іх на пачатак жніўня было адкрыта 20,3 тысяч вакансій, або 61,4% ад усіх прапаноў наймальнікаў. Сярод працоўных больш за ўсё не хапае кухараў (1030 вакансій), кіроўцаў аўтамабіляў (739) і прадаўцоў (683).

Але больш кухараў у Мінску не хапае медыкаў. На пачатак жніўня ў сталіцы шукалі 1913 медсясцёр і 1683 лекараў-спецыялістаў.

Пры гэтым, як адзначаюць у Мінгарвыканкаме, за паўгода ў органы па працы, занятасці і сацабароне па садзейнічанне ў працаўладкаванні звярнуліся 6306 чалавек. 1298 чалавек іх былі зарэгістраваныя ў якасці беспрацоўных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі