Бацькі Кубаравай хочуць павялічыць суму прэтэнзій да "Экамедсэрвіса"

Па словах Кубарава, якія перадае interfax.by, у іх памянялася стаўленне да медычнага цэнтра "Экамедсэрвіс", таму павялічылася сума матэрыяльнай шкоды.



Раней бацькі Юліі Кубаравай патрабавалі кампенсацыі ў памеры 10 мільярдаў і 20 мільёнаў рублёў за маральную і матэрыяльную шкоду.



Цяпер у суму стратаў бацькі дадалі рытуальныя паслугі, юрыдычную дапамогу. Таксама Кубаравы просяць каменсаваць грошы і замову помніка — агулам каля 100 мільёнаў рублёў.



Юрый Кубараў абураўся выступам работнікаў медцэнтра ў судзе і заявіў, што палову апываных у судзе можна прыцягваць за дачу ілжывых паказанняў. Таму, кажа ён, і было вырашана павялічыць суму матэрыяльных прэтэнзій да "Экамедсэрвіса".



У адказ прадстаўнік цэнтра паведаміў, што рэшткавы кошт "Экамедсервіса" складае больш за 43 млрд рублёў, у тым ліку кошт будынка — Br38 млрд. Чысты прыбытак арганізацыі за 2013 год склаў 562 млн рублёў. Акрамя гэтага, цэнтрам быў узяты крэдыт на 25 млрд рублёў.


У судзе па справе "Экамедсервіса" да панядзелка абвешчаны перапынак. 27 студзеня запланаваныя спрэчкі бакоў.



Нагадаем, што ў сакавіку 2013-га пасля аперацыі ў медцэнтра 25-гадовая гродзенка Юлія Кубарава не прыйшла ў прытомнасць пасля пластычнай аперацыі па карэкцыі формы носа. Праз чатыры тыдні пацыентка "Экамедсэрвіса" памерла.



Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі