Бацькі школьніка знайшлі ў тэлефоне сына сумнеўную перапіску і пазванілі на 102

Мабільны тэлефон, ілюстрацыйнае фота

Мабільны тэлефон, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Сілавікі паведамляюць пра затрыманне ў Мінску двух мужчын — іх падазраюць у педафіліі. Гісторыя пачалася з таго, што ў міліцыю звярнуліся бацькі падлетка, хлопцу 14 гадоў. Бацькі знайшлі ў ягоным ў тэлефоне падазроную перапіску з дарослым мужчынам.

Аператыўнікі, якія заняліся гэтай справай, высветлілі, што хлопец камунікаваў з суседам. Сусед убачыў хлопчыка ў пад'ездзе, расказаў, што працуе ў сферы мастацтва, і заявіў, што бачыць у хлопчыку акторскі патэнцыял. Завязалася камунікацыя. Сусед (яму 46 гадоў) запрашаў хлопчыка да сябе. Там разам са знаёмым (21 год) здзяйсняў у дачыненні да падлетка, як кажуць у міліцыі, "дзеянні сэксуальнага характару".

Супраць затрыманых мужчын распачалі крымінальную справу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі