Бацькі турэцкага баскетбаліста з НБА адракліся ад сына за крытыку Эрдагана

Бацькі турэцкага баскетбаліста з НБА адракліся ад сына за крытыку Эрдагана

Бацька турэцкага баскетбаліста Энэса Кантэра Мехмет Кантэр распаўсюдзіў адкрыты ліст з заявай, што ён і яго сям’я адракаюцца ад сына. Прычынай сталі палітычныя перакананні баскетбаліста, піша nn.by.

Цэнтравы гулец клуба НБА "Аклахома-Сіці Тандэр" Энэс Кантэр — адзін з самых вядомых прыхільнікаў турэцкага прапаведніка Фетхулаха Гюлена, які жыве ў ЗША. Менавіта Гюлена і яго прыхільнікаў турэцкія ўлады вінавацяць у спробе перавароту, якая адбылася ў гэтай краіне сёлета ў ліпені.

Бацька Кантэра кажа, што яго сфн быў загіпнатызаваны прыхільнікамі Гюлена. "Калі б я ведаў, што дойдзе да такога, то не павёз бы сына ў баскетбольны лагер талентаў у ЗША", — заяўляе бацька.

Абурэнне бацькі выклікала тое, што баскетбаліст пакідае ў сацсетках запісы супраць прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана. "Я папярэджваў Энэса, аднак ён не перастаў пісаць твіты супраць нашага прэзідэнта і народа Турцыі. Наша сям’я не падтрымлівае непаважныя выказванні. Я і сям’я Кантэраў адракаемся ад Энэса. Хочам прынесці прабачэнні нашаму прэзідэнту і народу Турцыі, за тое, што выхавалі такога сына", — тлумачыць Мехмет Кантэр.

Энэсу Кантэру 24 гады. Ад 2011 года ён гуляе ў наймацнейшай баскетбольнай лізе свету – НБА. Некаторыя лічаць Кантэра самым моцным у лізе "шостым" гульцом — гэта значыць, тым, хто выходзіць не ў стартавай пяцёрцы, а на замену.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі