Бацькі "пад кайфам" гулялі з немаўлятам прама па дарозе
Здарэнне адбылося ў Партызанскім раёне Мінска.
Маладыя людзі ў практычна несвядомым стане ішлі ўпрост па праезнай частцы дарогі. У швэдры, завязаным вакол цела мужчыны, ляжала грудное дзіця, якое моцна плакала. Пры гэтым іх ледзь не збіў аўтамабіль.
Як паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі, супрацоўнікі аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі звярнулі ўвагу на людзей, якія дзіўна сябе паводзілі, ды забралі іх з дарогі. Яны выклікалі хуткую дапамогу і калег з інспекцыі па справах непаўналетніх, якія забралі дзіця ў гора-бацькоў.
Як высветлілася, сямейная пара (абодвум па 26 гадоў) нідзе не працуе і ўжо неаднаразова былі судзімыя за ўжыванне, захоўванне і збыт наркатычных рэчываў. Маладая мама пасля вызвалення з месцаў пазбаўлення волі, зацяжарыла, але ўжываць наркотыкі не кінула.
На дадзены момант момант чатырохмесячнае дзіця знаходзіцца ў інфекцыйнай бальніцы, дзе яму аказваецца медыцынская дапамога. Ужо прынята пастанова аб прызнанні дзiцяцi маючым патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Калі за шэсць месяцаў бацькі не пройдуць неабходнае лячэнне і не знойдуць пастаянную працу, то будуць пазбаўленыя бацькоўскіх правоў.