Баевікі ІДІЛ: Францыя застанецца адной з нашых галоўных мішэняў
Баевікі “Ісламскай дзяржавы” ўзялі на сябе адказнасць за серыю нападаў у Парыжы, якія адбыліся ў пятніцу, 13 лістапада і забралі жыцці амаль паўтары сотні чалавек. Як сказана ў паведамленні ІДІЛ, напады ў Парыжы сталі “адказам на абразы ісламскага прарока і авіяналёты міжнароднай кааліцыі на чале з ЗША”.
Ісламісты таксама заявілі, што Францыя будзе заставацца адной з іх галоўных мэтаў, пакуль яна працягвае сваю палітыку.
Раней прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд абвінаваціў ІДІЛ у нападах у Парыжы і назваў іх “актам вайны”. Паводле французскага лідара, напады былі спланаваныя і арганізаваныя за межамі Францыі пры падтрымцы ўнутры краіны.
Неўзабаве пасля нападаў Францыя ўвяла надзвычайнае становішча на ўсёй тэрыторыі краіны і закрыла свае межы. У краіне абвешчаная трохдзённая жалоба па загінулых, перадае ВВС.
Фота: topwar.ru