Баксёр Энтані Джошуа вярнуў сабе чатыры паясы чэмпіёна свету
Баксёр Энтані Джошуа вярнуў сабе чатыры паясы чэмпіёна свету ў суперцяжкай вазе — WBA, WBO, IBF, IBO. Брытанец узяў рэванш у амерыканца мексіканскага паходжання Эндзі Руіса. Бой Джошуа і Руіса прайшоў 7 снежня ў Саудаўскай Аравіі. Суддзі аднагалосна засведчылі перамогу англійскага баксёра — 118:110, 118:110, 119:109.
Для Энтані Джошуа гэта была 23-я перамога ў прафесійнай кар'еры, з іх 21 была атрымана накаўтам. Адзінае паражэнне ён атрымаў летам сёлета ў баі з Эндзі Руісам, калі суддзі аб'явілі тэхнічны накаўт. Але ў матчы-рэваншы брытанец даказаў сваю перавагу. Для Руіса гэта было другое паражэнне ў прафесійнай кар'еры.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.