“Бан” Беларусі: ці сапраўды ён існуе і ад каго сыходзіць — эфір з Кавалеўскім

Вянок ад беларусаў на месцы ўшанавання 160-гадавіны Паўстання Каліноўскага (Варшава)
Вянок ад беларусаў на месцы ўшанавання 160-гадавіны Паўстання Каліноўскага (Варшава)

Абвінавачванні ў бок усіх беларусаў, якія “дазволілі расійскім акупантам напасці на Украіну з тэрыторыі Беларусі”, а потым “не лавілі ракеты”, што ляцелі з беларускага боку па ўкраінскіх гарадах, зразумець можна. Гэта эмоцыі, выкліканыя трагедыяй. Іншая справа, калі “бан” на Беларусь і ўсіх без выключэння беларусаў спрабуюць накласці на міжнародным ўзроўні. А тое, што такія спробы ёсць, даказвае сітуацыя, што ўзнікла падчас ушанавання 160-гадавіны паўстання Каліноўскага ў Варшаве.

Ці сапраўды маем справу з наўмыснымі дзеяннямі і спробамі накласці “бан” на беларусаў? Як на гэта мусяць рэагаваць лідары дэмсіл на афіцыйным узроўні? Ці можна казаць, што гэта прыкметы дамоўленасці з лукашэнкаўскім рэжымам ці спробы яму дагадзіць? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па міжнародных пытаннях Валерый Кавалеўскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі