"Банк Масква-Мінск" змяніў назву
"Банк Масква-Мінск" змяніў назву. Цяпер ён называецца "Банк Дабрабыт", інфармуе прэс-служба Нацыянальнага банку Беларусі.
Рашэнне пра змену назвы яшчэ 28 снежня мінулага года прыняў агульны сход акцыянераў, былі ўнесеныя змены ў статут ААТ "Банк Масква-Мінск". Іх дзяржаўная рэгістрацыя адбылася 23 студзеня, калі Нацбанк прыняў адпаведную пастанову. Дакумент пачне дзейнічаць з 28 студзеня.
Прэс-служба "Банка-Дабрабыт" адзначае, што ён стаў першым банкам у свеце з беларускім словам у назве. Адзначаецца, што "новае імя і пазіцыянаванне накіраваны на пашырэнне аўдыторыі банку і выступаюць часткай яго перадпродажнай падрыхтоўкі".
"Банк Дабрабыт" з'яўляецца дзяржаўным банкам. Яго акцыянеры — Нацбанк (99,75%) і Парытэтбанк (0,25%).