Банк Расіі падняў стаўку да 21%. Як гэта адаб’ецца на беларусах

Цэнтральны банк Расіі падняў ключавую стаўку

Цэнтральны банк Расіі падняў ключавую стаўку / unsplash.com

Палітык і блогер Аляксандр Кныровіч у стрыме Еўрарадыё выказаў меркаванне, што крэдыты ў 21% — гэта проста “забараняльная стаўка”.

— Гэта значыць, што крэдыты для насельніцтва будуць даражэй за 21%. Яна такая ж забараняльная і для інвестыцый, якія робяцца ў Расіі за кошт гэтых самых крэдытаў. Гэта разбурае эканоміку. Чаму яны на гэта ідуць? Таму што пустых грошай так шмат, што гэта з’яўляецца вялікай пагрозай для Расіі.

Зараз, паводле эксперта, Расія выдаткоўвае на вайну 8% свайго бюджэту. У свой час СССР траціў такую ж долю на гонку ўзбраенняў з ЗША, што ўрэшце прывяло да таго, што грошы скончыліся. 

Кныровіч лічыць, што працяг вайны ва Украіне можа выклікаць інфляцыйны выбух у Расіі, што будзе вельмі небяспечна і для Беларусі.

— 21% ключавой стаўкі — гэта галоўны паказчык гэтай напругі, перагрэву. Былі пагрозы, што гэта (стаўка) будзе паступова павялічвацца. Але 21% азначае, што становішча значна горшае, чым мы сабе ўяўляем.

Нагадаем, Цэнтральны банк Расіі павысіў ключавую стаўку адразу на два пункты — гэта абсалютны рэкорд. Зараз стаўка вышэйшая, чым у першыя месяцы пасля пачатку вайны ва Украіне.

Ключавая стаўка — гэта мінімальная стаўка, па якой Цэнтрабанк прадастаўляе крэдыты камерцыйным банкам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі