Банк развіцця: Да канца года адток актываў з краіны можа перавысіць $4 млрд

Банк развіцця: Да канца года адток актываў з краіны можа перавысіць $4 млрд

Адток актываў з Беларусі да канца года можа дасягнуць 4 млрд долараў. Пра гэта паведамляецца ў новым эканамічным аглядзе, які падрыхтаваў Банка развіцця.

Аналітыкі банка мяркуюць, што захаванне дэфіцыту плацёжнага балансу і неабходнасць пагашэння валютнага дзяржаўнага доўгу ў 2016 годзе створыць моцны ціск на золатавалютныя рэзервы і на курс нацыянальнай валюты. У выніку гэта можа прывесці да такога адтока актываў такога вялікага аб’ёму і запатрабуе рэфінансавання абавязацельстваў у мэтах захавання рэзервовых актываў.

Аўтары эканамічнага агляду таксама звяртаюць увагу, што спрыяльная сітуацыя на ўнутраным валютным рынку, рост чыстага продажу замежнай валюты з боку насельніцтва, ажыццяўленне новых дзяржаўных запазычанняў і паступленне ў бюджэт экспартных пошлін у замежнай валюце, спрыялі стабілізацыі ўзроўню золатавалютных рэзерваў у апошнія месяцы, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі