Банкі ўводзяць, а пасля здымаюць абмежаванні

Банкі ўводзяць, а пасля здымаюць абмежаванні

Курс долара працягвае біць рэкорды: сёння ўжо 19864 па Нацбанку. У іншых банках — больш за 20 000. Банкі ўводзяць абмежаванні на продаж валюты.

БТА Банк забараняе здымаць з валютных картак больш за 500 долараў, з рублёвых картак наогул нельга здымаць долары. За мяжой абмежаванне па аперацыях — 10 мільёнаў.

"Можна здымаць грошы толькі ў той валюце, у якой адкрыты рахунак. Банк зрабіў гэта, згодна з дамовай", — апісваюць у банку. Падстава — дамова з кліентам, якая дазваляе такое абмежаванне.

Банкі ўводзяць, а пасля здымаюць абмежаванні

Але ўжо бліжэй да вечара адмяняе гэта абмежаванне і паведамляе, што яно выкліканае "тэхнічнымі складанасцямі".

 

Банкі ўводзяць, а пасля здымаюць абмежаванні

14-га студзеня абмежаванні ўводзіць БСБ Банк. Нельга здымаць долары з валютных і з рублёвых картак, а таксама пераводзіць больш за 50 долараў з рублёвай карткі на валютную.

"Існуе абмежаванне, 50 долараў у суткі. Зняцце валюты з карты таксама прыпыненае. Канчатковай даты заканчэння дадзеных абмежаванняў няма", — так адказваюць у банку 14-га студзеня.

А ўжо 15-га студзеня абмежаванне становіцца "тэхнічнымі збоямі".

"Як такія, абмежаванні не ўводзіліся. Гэта былі тэхнічныя складанасці. Цяпер абмежаванняў няма".

Як упэўнілася Еўрарадыё, абмежаванні сапраўды ўжо знялі. На якіх падставах банк блакаваў не свае грошы, патлумачыць сваім кліентам так і не змаглі.

"Калі гаворка ідзе пра дэпазіт (любы рахунак), банк мусіць яго вярнуць у той валюце, у якой ён ёсць. А калі гэта аперацыя канвертацыі, перавод з адной валюты ў іншую, то гэта адна з паслуг банка, і ён можа яе не аказваць", — тлумачыць старшы аналітык кампаніі "Альпары" Вадзім Іосуб.

Такія абмежаванні банкаў аналітык звязвае з дэфіцытам валюты ў гэтых банкаў.

У Нацбанку паведамляюць, што "не вітаюць" ўвядзенні нейкіх абмежаванняў асобнымі банкамі. І супакойваюць: "валюты хапае".

"Відавочна, такім чынам банкі, якія ўводзяць абмежаванні, вырашаюць нейкія свае прыватныя праблемы, паколькі ніякіх аб'ектыўных прычын для падобных дзеянняў не існуе. Нацбанк ніякіх рэкамендацый па ўвядзенні абмежаванняў не даваў і падобныя дзеянні банкаў не вітае", — перадае Белта словы прэс-сакратара Нацыянальнага банка Аляксандра Цімашэнкі.

 

Банкі ўводзяць, а пасля здымаюць абмежаванні

Нацбанк не бачыць прычын для ўводу банкамі абмежаванняў па валютных аперацый

Адзначаецца, што такія выпадкі адзінкавыя і яны абумоўленыя "суб'ектыўнымі прычынамі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі