Баптысцкага прэсвітара на Брэстчыне аштрафавалі за праведзены абрад хрышчэння

Чальцы баптысцкай царквы прыйшлі падтрымаць пастара (ён з кветкамі) да будынка суда ў 2023 годзе

Чальцы баптысцкай царквы прыйшлі падтрымаць пастара (ён з кветкамі) да будынка суда ў 2023 годзе / t.me/christianvision

У Брэсцкай вобласці пад рэпрэсіі трапіў баптысцкі прэсвітар, піша "Хрысціянская візія".

71-гадовы Уладзімір Бурштын — прэсвітар царквы з Міжнароднага саюза цэркваў евангельскіх хрысціян-баптыстаў. Летась яго аштрафавалі на 555 рублёў за пропаведзь у Драгічыне.

Сёлета нагодай для штрафу стала... хрышчэнне. 8 верасня Уладзімір Бурштын правёў набажэнства ў царкве Маларыты каля вадаёма "Ваеннае возера". Дзевяць чалавек прынялі воднае хрышчэнне. А праз месяц на пастара склалі пратакол на падставе запісаў з камер відэаназірання.

6 лістапада суд Маларыцкага раёна аштрафаваў яго на 800 рублёў (20 базавых). Пастара прызналі вінаватым у правядзенні масавага мерапрыемства без узгаднення з адміністрацыяй Маларыцкага райвыканкама.

Прэсвітар будзе абскарджваць штраф у Брэсцкім абласным судзе. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі