Барак Абама не ведаў, што спецслужбы слухаюць тэлефон Ангелы Меркель
З такой заявай выступіла Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША.
Яно абвергла паведамленні нямецкіх СМІ, быццам амерыканскі прэзідэнт яшчэ ў 2010 годзе ведаў пра падслухоўванне тэлефона канцлера Нямеччыны.
У заяве АНБ сцвярджаецца, што кіраўнік агенцтва Кіт Александэр ніколі не абмяркоўваў з прэзідэнтам Абамам аперацыі, звязаныя з Меркель, перадае ВВС.
На фоне росту грамадскай незадаволенасці ў Нямеччыне міністр унутраных спраў Ханс-Петэр Фрыдрых запатрабаваў у Вашынгтона поўную інфармацыю пра меркаваную разведдзейнасць ЗША. Шпіёнскі скандал прывёў да беспрэцэндэнтнага за доўгія дзесяцігоддзі пагаршэння дыпламатычных адносін паміж Нямеччынай і Штатамі.
Фота — prof-press.by