Барак Абама сёння правядзе відэаканферэнцыю з еўрапейскімі лідарамі

Гэта і эпідэмія ліхаманкі Эбола, і барацьба з тэрарыстычнай групоўкай "Іспамская дзяржава". Гаворка пойдзе і пра тое, як рэалізуюцца мінскія дамоўленасці па спыненні агню на Данбасе і пра ролю Расіі ў гэтым. У відэаканферэнцыі возьмуць удзел разам з прэзідэнтам ЗША лідары Францыі, Нямеччыны, Вялікабрытаніі, Італіі, інфармуе Reuters.

Нагадаем, перамовы прадстаўнікоў самаабвешчаных рэспублік і Кіева прайшлі ў Мінску пры пасярэдніцтве АБСЕ 5 верасня. Было абвешчана пра перамір'е на Данбасе, аднак у некаторых раёнах баі працягваюцца.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі