Баранавіцкія прадпрымальнікі збіраліся каля падатковай інспекцыі (фота)

Прадпрымальнікі сабраліся на стыхійны сход каля будынка гарадской падатковай інспекцыі. Яны заявілі, што прынялі рашэнне першага ліпеня спыніць працу і аплату падаткаў, пратэстуючы такім чынам супраць новых правілаў гандлю ў рамках Мытнага саюза.


Да іх выйшаў начальнік інспекцыі Васіль Сухаверхі, які запэўніваў індывідуальных прадпрымальнікаў, што яны атрымаюць гадавую адтэрміноўку ад абавязковага афармлення сертыфікатаў. Ён заклікаў да цывілізаваных адносінаў ІП з прадстаўнікамі ўлады.


Аднак не ўсе дробныя гандляры настроены на доўгатэрміновы страйк. Некаторыя заявілі, што будуць працаваць і плаціць падаткі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі