Бармэна з наркотыкамі затрымалі ў мінскім метро
Мінскія міліцыянты затрымалі 37-гадовага мужчыну з наркатычнымі рэчывамі, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.
Міліцыянта атрымалі аператыўную інфармацыю, што пэўны мінскі бармэн захоўвае наркотыкі. Атрымаўшы пацвярджэнне гэтых звестак, яны вырашылі затрымаць мужчыну. За трыманне адбылося на адной са станцыяў мінскага метро. Пры затрыманым знайшлі 0,03 грама альфа-PVP і 0,14 грама гашышу. У яго кватэры знайшлі спецыяльнае абсталяванне, асвятляльную лямпу, два кантэйнеры з кустамі канопляў і каля грама высушанай марыхуаны.
Мужчына паведаміў, што захоўваў наркотыкі толькі ў асабістых мэтах і не планаваў іх збываць.
На яго пачалі крымінальную справу за незаконны абарот наркатычных сродкаў. Бармэну пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.