“Барселона” прайграла “Атлетыку” ў матчы за Суперкубак Іспаніі (відэа)

Каталонская “Барселона”, пераможца футбольнай Лігі чэмпіёнаў і ўладальнік Суперкубка Еўропы апошняга сезона, прайграла матч за Суперкубак Іспаніі “Атлетыку” з Більбао з лікам 0:4.

Такой гучнай паразы “Барса” не ведала ўжо два гады, з таго моманту, як у Лізе чэмпіёнаў яе разграміла “Баварыя”.
Каталонцы прапускаюць па чатыры мячы ўжо другі матч запар: у гульні за Суперкубак Еўропы, якая прайшла на гэтым тыдні, “Барселона” ледзь выйграла ў “Севільі” з лікам 5:4.

Суперкубак Іспаніі складаецца з двух матчаў — хатняга і на выездзе. Паколькі “Барселона” прайграла ў гасцях, то яшчэ мае шанец заваяваць трафей, адыграўшыся дома. Але для гэтага ёй трэба выйграць з розніцай як мінімум у пяць мячоў.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі