Барсука, жорстка збітага рыдлёўкай, ратуюць у Віцебску

Барсука, жорстка збітага рыдлёўкай, ратуюць у Віцебску

Цяжка параненага барсука ратуюць у віцебскім гарадскім заапарку, паведамляе тэлеканал "Віцебск". 

У заапарк жывёлу даставілі з адной вёскі ў Віцебскім раёне. Мяркуецца, што барсук зайшоў на прысядзібны ўчастак. Там яго збілі па галаве рыдлёўкай або іншым вострым прадметам. Цяпер ветэрынары заапарка даглядаюць параненую жывёлу. 

Дарэчы, барсук занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. За яго знішчэнне могуць аштрафаваць на суму ад 20 да 50 базавых велічыняў (на сёння — ад 490 да 1225 рублёў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі