Басіст Svet Boogie Band, Divina Enema ды Gentle Beat рыхтуе сольны альбом

Экс-бас-гітарыст гуртоў Svet Boogie Band, Divina Enema, Neo ды шматлікіх іншых рыхтуе сольны альбом, над якім працаваў разам з удзельнікамі кавер-бэнда Gentle Beat.


“У пэўны час мне стала неяк сумна быць проста басістам, таму я і вырашыў сабраць кавер-бэнд і пачаць спяваць, — з усмешкай узгадвае Ціхан Золатаў. — Цяпер, праз чатыры гады гэта працягнулася і ў аўтарскім праекце. Праўда, пасля доўгіх спрэчак мы ўсё ж вырашылі выдаваць дыск менавіта як сольнік”.


Дарэчы, музыка прызнаецца, што песень хапіла б і на два альбомы, але было вырашана не спяшацца, і для пачатку паспрабаваць выдаць толькі частку з яго.


“Матэрыял для дыска напісаны цягам апошніх 10-15 гадоў, калі казаць пра тэксты і мелодыку, — распавядае пра сольную працу Ціхан. — Стылістычна гэта рок. Але для тых, хто памятае мяне па гурце Divina Enema, то гэта не такі рок-рок. У маім разуменні, новы праект, хутчэй, поп-рокавы. То бок, самі песні рокавыя, але аранжыроўкі, так бы мовіць, больш блізкія для слухача”.


Канцэртная прэзентацыя дэбютнага альбома Ціхана Золатава адбудзецца 29 траўня ў клубе Loft. За некалькі дзён да гэтага з дыскам можна будзе пазнаёміцца на нашым сайце.


Пачатак канцэрта ў 19:30, уваход вольны.
Замовіць столікі можна па тэлефоне +375 (29) 380-00-10

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі