Баскетбалістак Беларусі адхілілі ад адбору чэмпіянату Еўропы 2023 года

Баскетбалістак Беларусі не пусцілі на Еўра-2023 / pixabay.com
Баскетбалістак Беларусі не пусцілі на Еўра-2023 / pixabay.com

Выканаўчы камітэт ФІБА-Еўропа адхіліў жаночыя зборныя Беларусі і Расіі ад адборачнага турніру на чэмпіянат Еўропы 2023 года, паведамляе прэс-служба ФІБА.

Вынікі абедзвюх камандаў у адпаведных групах будуць прызнаныя несапраўднымі ў адпаведнасці з дзеючымі правіламі.

Дарэчы, беларуская зборная лідзіравала ў групе I. У гэтай групе таксама каманды Чэхіі, Нідэрландаў і Ірландыі. Беларусь паспела выйграць на выездзе ў зборнай Чэхіі (66:60) і дома — у зборнай Нідэрландаў (83:72).

Жаночы чэмпіянат Еўропы 2023 года пройдзе з 15 па 25 чэрвеня ў Славеніі ды Ізраілі.

ФІБА-Еўропа ў траўні адхіліла прадстаўнікоў Беларусі ад спаборніцтваў. Гэтак арганізацыя адрэагавала на вайну, якую Расія вядзе з 24 лютага ва Украіне — у тым ліку з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі