БАТЭ атрымаў чарговую перамогу, "Шахцёр" прайграў у сталіцы (відэа)

5 чэрвеня прайшлі матчы 9-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Барысаўскі БАТЭ ў Лунінцы з мінімальным лікам 1:0 выйграў у мікашэвіцкага "Граніта", адзіны гол забіў на 20-й хвіліне Віталь Радзівонаў. "Мінск" на сваім полі перамог з такім жа лікам салігорскі "Шахцёр", гол забіў Аляксандр Макась. Бабруйская "Белшына" ў Жодзіне разграміла мясцовае "Тарпеда-БелАЗ" — 3:0.

Наваполацкі "Нафтан" выйграў у "Гомеля" — 3:1, два галы на рахунку Вадзіма Дземідовіча. З такім жа лікам "Слуцк" абыграў мазырскую "Славію". "Віцебск" згуляў унічыю 0:0 з гродзенскім "Нёманам".

Брэсцкае "Дынама" выйграла ў мінскіх абнаклубнікаў

Фота: football.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі