БАТЭ перамог "Дэбрэцэн" і выйшаў у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў! (відэа)
У аўторак на "Барысаў-Арэне" прайшла гульня ў адказ 3-га кваліфікацыйнага раўнда.
БАТЭ прымаў венгерскі "Дэбрэцэн". У першым матчы барысаўчане прайгралі — 0:1. Той адзіны мяч з пенальці забіў Ібрагіма Сідзібе. У сённяшнім матчы брамнік Сяргей Чэрнік зноў "зарабіў" пенальці і той жа Сідзібе яго рэалізаваў ужо на 20-й хвіліне.
У канцы першага тайма быў выдалены з поля пасля другой жоўтай карткі Буадла. І ўжо праз дзве хвіліны, на 39-й, Аляксандр Валадзько лік зраўняў. На 66-й хвіліне Віталь Радзівонаў выводзіць БАТЭ наперад — 2:1. Забіць так патрэбны яшчэ адзін гол барысаўчане змаглі ўжо ў даданыя хвіліны. Сяргей Крывец робіць лік 3:1. БАТЭ — ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў!
БАТЭ гуляў у наступным складзе: Чэрнік, Гайдучык (Сігневіч, 42), Хагуш (Паўлаў, 69), Філіпенка, Младзенавіч, Палякоў, Ліхтаровіч (капітан, Аляхновіч, 55), А. Валадзько, Крывец, Гардзяйчук, Радзівонаў.
Варта адзначыць, што на матчы быў устаноўлены новы рэкорд наведвальнасці "Барысаў-Арэны" — 12788 гледачоў. Матч БАТЭ — "Дэбрэцэн" пачаўся з хвіліны маўчання ў памяць пра аднаго з найлепшых гульцоў у гісторыі беларускага футбола Валянціна Бялькевіча, які заўчасна памёр на 42-м годзе жыцця.
Анатоль Капскі: Гэта мой апошні сезон на чале БАТЭ
Фота — БЕЛТА, fcbate.by