БАТЭ перарваў сваю пераможную серыю ў чэмпіянаце Беларусі
І падзяліў ачкі з “Шахцёрам”.
16 траўня прайшлі першыя пяць матчаў чэмпіяната Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі. Ключавой гульнёй дня была сустрэча “Шахцёра” з БАТЭ, якая прайшла ў Салігорску. Матч скончыўся сухой нічыёй — 0:0 і такім чынам перарваў пераможную пяціматчавую серыю барысаўчан. БАТЭ па-ранейшаму застаецца лідарам — мае 16 ачкоў, а ў “Шахцёра” — 12 ачкоў і другое месца.
Сёння ж мінскае “Дынама” змагло забраць ачкі ў мікашэвіцкага “Граніта”, выйграўшы з лікам 1:0. Сталічны клуб перамясціўся на трэці радок у табліцы, а "Граніт" на 4-м месцы. Абодва клубы маюць па 11 ачкоў.
Бабруйская “Белшына” сёння абыграла брэсцкае “Дынама” з лікам 2:0. Бабруйчане размясціліся на 8-м месцы, у брэстаўчан — 6-ы радок. Мазырская “Славія” разграміла ў сябе дома “Віцебск” — 4:0 і заняла 7-ы радок. У віцебскага клуба 11-я пазіцыя. А гродзенскі “Нёман” саступіў “Тарпеда-БелАЗ” з Жодзіна — 0:1. У гродзенцаў 13-е, перадапошняе месца, у жодзінскай каманды — 9-ы радок.
Заўтра, 17 траўня “Гомель” згуляе з “Мінскам”, а ў панядзелак, 18 траўня, гэтае кола чэмпіяната завяршыцца матчам “Слуцк” — “Нафтан”.
Фота з архіву