БАТЭ прайграў у гасцях "Дэбрэцэну" — 0:1 (відэа)

Матч з "Дэбрэцэнам" БАТЭ пачаў вельмі актыўна, але пасля гульня выраўнялася. Больш таго, самыя небяспечныя моманты ў першым тайме стварылі гаспадары поля. У адным моманце памыліўся брамнік Сяргей Чэрнік і мяч з пустой брамы выбіў Анры Хагуш.

Адзіны гол з пенальці на 56-й хвіліне забіў Сідзібэ, пасля таго, як яго збіў у штрафной Чэрнік (на здымку). Барысаўчане намагаліся выратаваць гульню, але нічога не атрымалася. Дзіўна, але Аляксандр Ермаковіч выпусціў на поле лепшага бамбардзіра БАТЭ Сяргея Крыўца толькі на 61-й хвіліне.

БАТЭ гуляў у наступным складзе: Чэрнік, Хагуш, Філіпенка, Палякоў, М. Валадзько, А. Валадзько (Карніцкі, 81), Аляхновіч, Алексіевіч (Паўлаў, 58), Гардзяйчук (Крывец, 61), Радзівонаў (капітан), Сігневіч.

5 жніўня БАТЭ прыме "Дэбрэцэн" на "Барысаў-Арэне".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі