БАТЭ выйграў у гасцях у "Слуцка" — 1:0, гол забіў Радзівонаў
Гэта быў матч 13-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе.
5 ліпеня БАТЭ ў матчы 13-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе выйграў у гасцях у "Слуцка" — 1:0. Адзіны гол у даданыя да першага тайма хвіліны забіў Віталь Радзівонаў (гэта яго 5 мяч у чэмпіянаце). У далейшым лік ужо не змяніўся. За гульнёй назіралі 1 790 гледачоў.
У БАТЭ стала 35 ачкоў, у мінскага "Дынама" пакуль 24. Сёння дынамаўцы гуляюць у Мінску з "Гомелем". Нагадаем, тры матчы тура прайшлі 4 ліпеня, яшчэ два прызначаныя на панядзелак. У іх сустрэнуцца наваполацкі "Нафтан" і жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ", брэсцкае "Дынама" і салігорскі "Шахцёр".
Фота з твітара