БАТЭ выйшаў у 3-ці раўнд кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў

Барысаўскі БАТЭ выйшаў у трэці раўнд кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Пра гэта стала вядома пасля гасцявой нічыі 0:0 у Ірландыі з "Дандалкам". Футбалісты БАТЭ больш атакавалі, мелі больш момантаў, але іх не рэалізавалі. Запомніўся ўдар Ігара Стасевіча ў першым тайме ў перакладзіну. Нагадаем, у першым матчы 2-га раўнда кваліфікацыі БАТЭ выйграў у "Дандалка" з лікам 2:1.

БАТЭ выступаў у наступным складзе: Чэрнік, Жаўнерчык, Дубра, Мілунавіч, Младзенавіч, Бага, Алексіевіч (Нікаліч, 68), Гардзяйчук (Рыас, 86), Карніцкі (Сігневіч, 91), Стасевіч, Радзівонаў.

Наступны сапернік — венгерскі "Відэатон", які перамог "Нью Сэйнтс" з Уэльса па выніках двух матчаў. Першы паядынак у гасцях выйгралі венгры — 1:0, асноўны час другога выйгралі з такім жа лікам валійцы, але ў дадатковы час "Відэатон" забіў гол і выйшаў у наступны раўнд.

28 ліпеня барысаўчане згуляюць у гасцях, 5 жніўня — на "Барысаў-Арэне".

Фота: fcbate.by, football.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі