БАТЭ з разгромным лікам перамог ФК "Віцебск"

18 чэрвеня адбыліся тры заключныя матчы дзясятага тура чэмпіянату Беларусі па футболе.

Мінскае "Дынама" ў хатняй сустрэчы ўпэўнена перамагло футбольны клуб "Слуцк" — 2:0.

Салігорскі "Шахцёр" прымаў у сябе ў гасцях мікашэвіцкі "Граніт". Іх сустрэча скончылася ўнічыю — 1:1.

А вось барысаўскі БАТЭ на хатняй арэне з разгромным лікам перамог футбалістаў "Віцебска" — 4:0.

БАТЭ працягвае лідзіраваць у турнірнай табліцы. Другое месца дзеляць "Белшына" і мінскае "Дынама".

Фота — wired.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі