БАТЭ згуляе з "Відэатонам" без Стасевіча і Палякова (фота)
З-за траўмаў гульцы асноўнага складу барысаўчан прапусцяць матч 3-га кваліфікацыйнага раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў.
Паўабаронца БАТЭ Ігар Стасевіч прапусціць гасцявы матч 3-га кваліфікацыйнага раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў з венгерскім "Відэатонам". Ён пройдзе 28 ліпеня ў Секешфехервары (пачатак у 21.30). Як інфармуе прэс-служба ФК БАТЭ, у Стасевіча траўма, як і ў абаронцы Дзяніса Палякова, які таксама не паляцеў у Венгрыю.
Трэнерскі штаб БАТЭ ўключыў у выязны спіс 20 футбалістаў:
брамнікі — Арцём Сарока, Сяргей Чэрнік;
абаронцы — Максім Валадзько, Віталь Гайдучык, Каспар Дубра, Максім Жаўнерчык, Філіп Младзенавіч, Неманья Мілунівіч;
паўабаронцы — Ілля Алексіевіч, Аляксандр Валадзько, Дзмітрый Бага, Аляксандр Карніцкі, Неманья Нікаліч, Эдгар Аляхновіч, Аляксей Рыас, Яўген Яблонскі;
нападаючыя — Міхаіл Гардзяйчук, Уладзіслаў Клімовіч, Віталь Радзівонаў, Мікалай Сігневіч.
Барысаўчане прымуць венграў на сваім полі 5 жніўня, пачатак у 20.30.
Фота: ФК БАТЭ