БАТЭ згуляў у гасцях унічыю з "Відэатонам" — 1:1 (відэа)

БАТЭ ў першым матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў у гасцях згуляў унічыю 1:1 з венгерскім "Відэатонам". Паядынак прайшоў у аўторак у Секешфехервары. Спачатку гол на 56-й хвіліне ў сваю браму забіў Лейкс (мяч трапіў у яго галаву пасля ўдара Карніцкага). На жаль, на 71-й Гардзяйчук патрапіў у перакладзіну, а дабіванне Радзівонава не прынесла выніку — зрэагаваў брамнік. А на 89-й хвіліне Паула Вінісіус зраўняў лік пасля розыгрышу кутняга ўдару.

Барысаўчане гулялі ў наступным складзе: Чэрнік, Жаўнерчык, Дубра, Мілунавіч, Младзенавіч, Нікаліч, Бага, Алексіевіч, Гардзяйчук (М. Валадзько, 85), Карніцкі (Ріас, 64), Радзівонаў (Сігневіч, 75).

БАТЭ прыме "Відэатон" на сваім полі 5 жніўня, пачатак у 20.30.

Фота: football.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі