Байцы "Азова": расійскія войскі ў Марыупалі скарысталі атрутнае рэчыва

Байцы "Азова": расійскія войскі ў Марыупалі скарысталі атрутнае рэчыва

Увечары 11 красавіка супраць абаронцаў Марыупаля расійскія войскі скарысталі невядомае атрутнае рэчыва, перадае УНІАН са спасылкай на полк "Азоў".

Паведамляецца, што атрутнае рэчыва было скінутае з варожага дрона. Пацярпелі і вайскоўцы, і грамадзянскія асобы.

У пацярпелых — дыхальная недастатковасць, вестыбула-атактычны сіндром. Наступствы выкарыстання невядомага рэчыва ўдакладняюцца.

Сёння ў гутарцы з расійскім "Першым каналам" прадстаўнік так званай "ДНР" Эдуард Басурын заявіў, што для захопу завода "Азоўсталь" у Марыупалі трэба выкарыстаць  хімічныя войскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі