Байдэн не выключае аперацыі Расіі "пад чужым сцягам"

Байдэн не выключае аперацыі Расіі "пад чужым сцягам"

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што Расія можа напасці на Украіну ў бліжэйшыя некалькі дзён. Такую верагоднасць ён ацэньвае, як "вельмі высокую". Па-першае, ЗША не бачаць рэальнага адводу расійскіх войскаў ад украінскай мяжы. Больш таго, маюць даныя пра перакідку туды новых падраздзяленняў. Па-другое, Байдэн сказаў, што Расія можа ўдзельнічаць у аперацыі "пад чужым сцягам", каб мець падставу для атакі на Украіну. Гаворка, відаць, пра нейкую правакацыю, якая рыхтуецца.

"Усе прыкметы, якія мы маем, сведчаць, што яны гатовыя ўвайсці ва Украіну, атакаваць Украіну", — заявіў амерыканскі прэзідэнт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі