Байк-фэст у Брэсце ўсталяваў антырэкорд па колькасці парушэнняў
Супрацоўнікі абласной ДАІ зафіксавалі 177 парушэнняў правілаў дарожнага руху.
Міжнародны байк-фэст прайшоў напрыканцы траўня ў брэсцкім аздараўленым цэнтры "Арляня". Brest Bike Festival International праходзіў ужо 15-ы раз.
30 траўня па вуліцах Брэста прайшоў традыцыйны парад матацыклістаў. Сёлета арганізаваная калона сабрала каля сямі тысяч байкераў. Гэта ўдвая больш, чым удзельнікаў фэсту 2014 года.
На байк-фэст у Брэст прыехалі каля 7000 байкераў (фота)
Як паведаміла Еўрарадыё начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды Брэсцкай абласной ДАІ Наталля Сахарчук, сёлета рэкорднай стала не толькі колькасць удзельнікаў фэсту, але і матацыклістаў-парушальнікаў. Усяго за тры дні фэсту было зафіксавана 177 самых розных парушэнняў ПДР.
Сахарчук: "43 чалавекі былі затрыманыя ў стане алкагольнага ап'янення. Такога яшчэ ніколі не было! Максімальная колькасць да гэтага была 28 чалавек".
Брэсцкая міліцыя вырашае пытанне пра высылку 26 удзельнікаў байк-фэсту. Сярод іх — грамадзяне Расіі, Польшчы, Украіны, краін Балтыі.
Таксама падчас правядзення байк-фестывалю на тэрыторыі Брэсцкай вобласці зарэгістраваныя дзве аварыі, у якіх пацярпелі два чалавекі.