“Байкот альбо ўдзел?”: амаль гамлетаўскае пытанне для дэмсіл — эфір

Вольга Цесакова / Еўрарадыё

Вольга Цесакова / Еўрарадыё

Практычна кожная выбарчая кампанія ў гісторыі незалежнай Беларусі ставіла айчынную дэмакратычную апазіцыю перад выбарам: байкот альбо ўдзел? Заўсёды было агульнае разуменне таго, што гэта чарговы фарс, што ніякіх выбараў няма, што выбары — недэмакратычныя, непразрыстыя, нелегітымныя. Але не было разумення агульнай стратэгіі дзеянняў у гэтых умовах. І вось мы напярэдадні чарговых электаральных кампаній, якія будуць праходзіць ва ўмовах татальных рэпрэсій і пераследу любога іншадумства.

Якую стратэгію лепш абраць дэмсілам у гэтых умовах і ці атрымаецца дасягнуць кансалідаванага рашэння адносна выбараў? Ці губляюць палітыкі і актывісты за мяжой адчуванне ўнутранага нерва Беларусі і ці ёсць у дэмсіл магчымасць уплыву на грамадства ўнутры краіны? Якія варыянты ўдзелу ў электаральных кампаніях застаюцца сёння ў Беларусі і чаго чакаць ад выбараў у Каардынацыйную раду? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістарка эканомікі і кіравання, дэпутатка Мінгарсавета, заснавальніца ініцыятывы “Гэта наш горад”, экспертка-кансультантка па мясцовым кіраванні і самакіраванні Вольга Цесакова.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі