БАЖ чакае адказу на свой зварот з нагоды падзеяў 16 верасня
Сёння мінуў роўна месяц з таго дня, як супрацоўнікі праваахоўных органаў з ужываннем фізічнай сілы забаранялі журналістам беларускіх і замежных СМІ выконваць свае прафесійныя абавязкі. Нагадаем, справа адбывалася 16 верасня падчас акцыі памяці зніклых 10 гадоў таму палітыка Віктара Ганчара і бізнесоўца Анатоля Красоўскага. Людзі ў цывільным, якіх было па 2 чалавекі на кожнага журналіста, груба, з небяспекай пашкодзіць тэхніку і траўмаваць рэпарцёраў, захіналі іх відэа- і фотакамеры, адштурхоўвалі ад аб’ектаў падзеяў, нягледзячы на наяўнасць у журналістаў рэдакцыйных пасведчанняў.
З гэтай нагоды ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" накіравала звароты да пракурора г. Мінска Мікалая Куліка і міністра ўнутраных спраў Анатоля Куляшова, у якіх запатрабавалі высветліць асобы і прыцягнуць да адказнасці тых, хто аддаваў і выконваў незаконныя загады. Як паведаміў Еўрарадыё намеснік старшыні БАЖ юрыст Андрэй Бастунец, пакуль ніякага адказу на іх ліст не было.
Андрэй Бастунец: “Лісты мы накіравалі 23 верасня. Яшчэ месяц не прайшоў. Мы атрымалі толькі ліст з Цэнтральнай пракуратуры, якая даслала ўсе матэрыялы ў службу ўласнай бяспекі МУС. З прапановай разаабрацца там. І правесці службовае расследаванне ў дачыненні да тых асоб, якія ўзгадваліся ў нашым лісце”.
Па заканадаўстве, ў чыноўнікаў ёсць роўна тыдзень на тое, каб укласціся ў месячны тэрмін і даць адказ на лісты БАЖ. Намеснік старшыні спадзяецца, што гэта не будзе звычайнай адпіскай. І вінаватыя будуць пакараныя.
Нагадаем, амаль тое самае, што ў падчас акцыі 16 верасня адбывалася і 9 верасня, калі супрацоўнікі міліцыі перашкаджалі журналістам асвятляць пікет на Кастрычніцкай плошчы на знак пратэсту супраць уводу на тэрыторыю Беларусі расійскіх войск — удзельнікаў вайсковых манеўраў "Захад-2009".