БЧБ-нявеста Іна Зайцава з'ехала з Беларусі

БЧБ-нявеста Іна Зайцава з'ехала з Беларусі

Знакамітая БЧБ-нявеста Іна Зайцава з'ехала з Беларусі. Пра гэта яна паведаміла ў instagram.

"Я пакінула тэрыторыю Беларусі сёння, у чацвер. Вывезла дзяцей. Цяпер я ў Кіеве", — напісала Іна, якая збіраецца неўзабаве падрабязна распавесці пра сітуацыю. 

У панядзелак за вывешаны на доме сцяг на 13 сутак быў асуджаны муж Іны. Вось як адбываўся суд:

Раней на сутках пабывала і сама Іна — блогерка і маці дваіх дзяцей. Яна была затрыманая 31-га кастрычніка, калі прыехала ў Гродна падтрымаць страйкоўцаў з "Гродна Азоту". Там яе "узялі на жыўца":

"Затэлефанавалі, сказалі, што вельмі хочуць сфатаграфавацца, маўляў, прачыталі ў чаце, што я прыехала ў Гродна. Прасілі, каб я не з'язджала, пакуль не сфатаграфуюся з імі. Ну, мы спыніліся. Пад'ехаў аўтобус — з яго выйшлі амапаўцы і пачалі выцягваць мяне з машыны", — распавяла тады журналістам мінчанка.

У камеры яна зняла сваю сукенку і засталася ў куртцы і джынсах. На наступны дзень міліцыянты папрасілі аддаць сукенку, каб сфатаграфаваць для матэрыялаў справы. Ды так і не вярнулі. Іну ў выніку аштрафавалі на 675 рублёў, пратрымаўшы тры дні ў ізалятары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі