"Белаграпрамбанк" увёў ліміты на зняцце замежнай валюты з картак

"Белаграпрамбанк" увёў ліміты на зняцце замежнай валюты з картак

"Белаграпрамбанк" з 14 сакавіка ўвёў ліміты на зняцце замежнай валюты з картак — не больш за $100 за месяц. З рублёвых картак большую суму не атрымаецца ні зняць, ні перавесці, ні заплаціць у інтэрнэт-крамах.

Па валютных картках ліміт уведзены толькі на зняццё наяўных грошай. Абмежаванняў на безнаяўныя аперацыі няма.

"Белаграпрамбанк" — адзін з трох беларускіх банкаў, якія нядаўна былі адключаны ад SWIFT.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі