Беларусь адправіла гуманітарную дапамогу Эквадору

Беларусь адправіла гуманітарную дапамогу Эквадору

Беларускі транспартны самалёт вылятае 29 траўня ў Эквадор. Ён даставіць гуманітарную дапамогу ахвярам магутнага землятрусу які адбыўся 16 красавіка ў прыбярэжных эквадорскіх правінцыях Манабі і Эсмеральдас.

Нагадаем, што ахвярамі стыхіі сталі 600 чалавек, тысячы людзей засталіся без прытулку.

Як паведамляе прэс-служба МНС Беларусі, грузавы самалёт Boeing 747 даставіць у пацярпелы рэгіён Эквадора 50 тон гуманітарнага грузу. Самалёт перавозіць намёты, коўдры, перасоўныя дызельныя электрастанцыі, раскладныя ложкі. Агульны кошт грузу ацэньваецца амаль на 6 мільярдаў рублёў. Ратавальнікі суправаджаюць груз і адказваюць за перадачу яго ўладам Эквадора.

Беларуская дэлегацыя разам з прадстаўнікамі амбасады Беларусі ў Эквадоры плануе наведаць эпіцэнтр катастрофы ў раёне горада Портав'еха.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі