Беларус Аляксей Кузьміч зноў пратэстуе за кратамі ў Францыі, і гэта не галадоўка

Аляксей Кузьміч знаходзіцца ў дэпартацыйным цэнтры

Аляксей Кузьміч знаходзіцца ў дэпартацыйным цэнтры / facebook.com

Беларус Аляксей Кузьміч зноў пратэстуе за кратамі ў Францыі, і гэта не галадоўка. Акцыяніст афіцыйна адмаўляецца... мастурбаваць (заяву перадаў праз адваката). Такім чынам ён выказвае сваю нязгоду з дэпартацыяй. На старонцы Кузьміча ў Facebook напісана, што "адміністрацыя дэпартацыйнага цэнтра здзіўленая яго заявай", бо "раней такога ў гісторыі пенітэнцыярнай сістэмы заўважана не было".

Нядаўна Аляксея Кузьміча затрымалі ў Францыі за перформанс "Апладненне". Ён прымаляваў тэстыкулы Вандомскай калоне ў цэнтры Парыжа. Кузьміча вінавацяць па крымінальным артыкуле: вандалізм у дачыненні да помніка архітэктуры, які з'яўляецца культурным здабыткам Францыі.

Летам Аляксея Кузьміча ўжо затрымлівалі ў Францыі за спробу раскапаць магілу ван Гога. Яму пагражала дэпартацыя ў РБ. У той раз ён пратэставаў з дапамогай галадоўкі.

На відэа — стрым Еўрарадыё з Кузьмічом.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі