Беларус Андрэй Арлоўскі перамог экс-чэмпіёна свету па баях без правіл

Беларус Андрэй Арлоўскі перамог экс-чэмпіёна свету па баях без правіл

Бой беларуса Андрэя Арлоўскага з амерыканцам Фрэнкам Мірам адбыўся ў ЗША 5 верасня ў межах самай прэстыжнай байцоўскай арганізацыі свету UFC. Абодва сапернікі — экс-чэмпіёны свету.

У цяжкім супрацьстаянні беларус перамог адзінагалосным рашэннем суддзяў.   

“Я разлічваў, што найцяжэйшай будзе першая хвіліна першага раўнда. Але гэтага не здарылася. Ён працягваў ускладняць мне жыццё цягам усяго бою, некалькі разоў ён кінуў мяне на канвас. Я быў напраўду стомлены. Але я скарыстаю гэты ўрок і ў наступных баях буду лепшым”, — выказаўся Арлоўскі пасля бою.

Яшчэ некалькі гадоў таму ураджэнец Бабруйска Андрэй Арлоўскі пацярпеў некалькі цяжкіх паражэнняў запар. Яго ўжо пачалі спісваць з рахункаў. Аднак беларусу ўдалося вярнуцца ў арганізацыю UFC у 2014 годзе. Ён здабыў чатыры перамогі ў чатырох двубоях. У любы момант Арлоўскі можа атрымаць магчымасць пазмагацца за чэмпіёнскі пояс. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі