Беларусь днямі чакае дзяржкрэдыт ад Расіі
Гэта — 1 мільярд 550 мільёнаў долараў.
У сераду ў Маскве міністэрствы фінансаў Беларусі і Расіі падпісалі міжурадавае пагадненне аб выдзяленні расійскага дзяржкрэдыта. Мінск можа атрымаць грошы ўжо на гэтым тыдні, паведамляе РІА "Новости".
Нагадаем, што ў ліпені наша краіна атрымала ад Расіі крэдытную падтрымку ў памеры 450 мільёнаў долараў.
Фота — AFP