Беларусь гатовая да дыялогу з Польшчай, але ёсць умовы — Алейнік
Сяргей Алейнік
Беларусь гатовая да дыялогу з Польшчай, але дыялог павінен быць узаемапаважлівым і без усялякіх папярэдніх умоў з польскага боку. Пра гэта кіраўнік МЗС Сяргей Алейнік заявіў у эфіры тэлеканала АНТ. Ён адзначыў, што гэта Варшава ініцыявала пагаршэнне стасункаў.
"Мы вымушаныя былі рэагаваць на шматлікія, я б нават сказаў сістэмныя недружалюбныя крокі з боку польскіх уладаў у дачыненні да Беларусі", — заявіў Алейнік. Пры гэтым у Мінску, па яго словах, заўсёды выступалі і працягваем выступаць за дыялог. Ён распавёў, што "мы па сваіх каналах перадавалі гэтыя паведамленні ў нашай камунікацыі з Міністэрствам замежных спраў Польшчы". Варшава, адзначыў Алейнік, "выдатна ведае, што мы гатовыя да дыялогу, але гэты дыялог павінен выключна ўзаемапаважлівы характар і ажыццяўляцца без усялякіх папярэдніх умоў". Зараз у Мінску чакаюць фарміравання новага ўрада Польшчы ў надзеі, што такі дыялог стане магчымы.
У гэтым жа інтэрв'ю Алейнік распавёў, што Турцыя гатовая садзейнічаць Беларусі ў зняцці санкцый з беларускіх угнаенняў. Паколькі Беларусь закрывае да 80% турэцкіх патрэбаў ва ўгнаеннях. На мінулым тыдні Алейнік быў з візітам у гэтай краіне. З яго ўдзелам прайшло пасяджэнне двухбаковай камісіі па супрацоўніцтве.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.