Беларусь хоча будаваць адносіны з ЕС на аснове новага дакумента

Беларусь хоча будаваць адносіны з ЕС на аснове новага дакумента

Беларусь хоча будаваць адносіны з Еўрапейскім саюзам на аснове новага базавага дакумента. З такой заявай міністр замежных спраў Уладзімір Макей выступіў 3 студзеня ў праграме "Галоўны эфір" тэлеканала "Беларусь 1". На сёння супрацоўніцтва Беларусі і ЕС развіваецца на аснове пагадненняў, заключаных паміж Савецкім Саюзам і Еўрапейскай эканамічнай супольнасцю, паведаміў ён.

Прыпыненне санкцый Еўрасаюза супраць беларускіх чыноўнікаў пасля прэзідэнцкіх выбараў, па словах міністра, з'яўляецца прамежкавым крокам. "Канчатковым крокам павінна быць поўная адмена адпаведных абмежавальных мер, якая вывела б супрацоўніцтва з нашымі еўрапейскімі партнёрамі на зусім новы ўзровень", — цытуе БелаПАН кіраўніка беларускай дыпламатыі.

Макей падкрэсліў, што Беларусь заявіла партнёрам у Еўропе пра непрымальнасць новых умоваў для поўнай адмены санкцый.

Фота: ByMedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі